На пары я люблю хадзиць!

На пары я люблю хадзіць!
Калі выкладчык не глядзіць,
Можна есці, весяліцца,
З сяброўкай крыху пабясіцца,
Глядзець на іншых, разглядать.
А можна, нават, і паспаць…
Тады кладзеш руку пад вушка.
Ну гляньце, прама як падушка!
Ногі цягнеш упярод,
Можна, нават, скінуць бот.
Моцна вочы закрываеш
І паціху засынаеш…
А каб выкладчык не ўбачыў
І двойку ў сшытак не зазначыў,
Суседку трэба папярэдзіць
І ў сне ніякага не брэдзіць.
І тады салодка спіш,
Сны ўсякія глядзіш:
Пра дзяўчат і пра каханне,
Пра цукеркі і спатканні.
Пра палёты ў нябёсах.
Пра тое, як гуляеш босы,
Па траве з расой бяжыш,
Ці як на сене свежым спіш…
Рашыў і сёння я прылегчы,
Адпачыўшым, каб дамоў пабегчы.
Зрабіў усе па плану:
Улегся поўнасцю старанна,
Заплюшчыў вочы, скінуў бот,
Адкрыў ад шчасця, нават, рот.
Але не так усё пайшло,
Прыемных сноў мне не прыйшло.
А прысніўся гэдкі жах,
Што чуць стаяў я потым на нагах.
Унутры сардэчка моцна білась,
Рука ад страху калацілась.
Не буду больш ніколі спать!
Пра сон хачу вам расказаць:
Яўген у ім таксама быў,
Са мной у вёсцы разам жыў.
У школе з ім мы працавалі,
Дзяцей навуцы навучалі…
Але, на зло, праз нейкі час,
Дарэктар выклікае нас:
“Сардэчнае, хлапцы, вам прывітанне!
У мяне для вас пасланне:
Павесткі вось бярыце,
І ў штаб хутчэй бяжыце.
У войска вас бяруць, хлапцы.
Цяпер вы бцдзіце байцы.”
Шмоткі мы свае сабралі,
У штаб хутчэй пацыбавалі.
Ня доўга йшлі мы па дарозе,
Маёр ужо чакаў нас на парозе:
“Ці доўга трэба вас чакаць?
Хутчэй, салдаты, у шырэнгу стаць!”
Пайшлі з Яўгенам мы ў войска.
Парадкі там на столькі жорсткі,
Што цяжка, нават, і сказать…
Равуць усе: “Раўняйсь! Стаяць!”
Застаўляюць рана падымацца,
За пяць хвілінак апранацца.
Гору бульбы тржба наварыць.
Нельга, нават, гаварыць.
Не было мінуткі і прысесуі.
Хацелі з Жэням моцна есуі.
Шмат па плацу мы хадзілі
І казарму доўга мылі.
А маёр, такая свінка,
 Правяраў усюль пылінкі,
 На губу адправіць абяцыў,
На нас заўсёды ён крычаў…
Позна ноччу спаць ляглі.
Бяз сіл ужо зусім былі.
У ложку я сваім ляжаў,
Ад шчасця коўдру абдымаў.
Здаецца толькі лёг, накрыўся,
А ўжо і сон прыгожы мне прысніўся…
І тут суровы голас я пачуў:
“Студэнт, здаецца ты прыснуў?
Як можаў ты на парах спаць?
Ці будзеш лекцыю пісаць?”
Як той шалёны, я падскочыў,
Адкрыў свае шырока вочы,
Па швах я рукі апусціў,
Глядзець пачаў, хто пабудзіў:
Стаіць выкладчык каля парты
З усмешкаю на твары крываватай.
Даўно стаіць ён мусіць..
Хацеў яго ад радасці пабусяць,
За тое, што мяне ён разбудзіў
І за правіну моцна не судзіў…
Маёр той злосны й зараз сніцца,
Усё на нас сурова мацярыцца:
“Раўняйсь! А ну ка зашпіліцца!
Калі не будзіце вучыцца,
Прыйдзецца вам ка мне прыйсці,
Гадочкі два ў войску правясці!”
Таму, вучобу лепш закончым,
А потым ўжо ў войска скочым!)))


Рецензии