За нашу краiну

Хлеб, як доля - цяжкай лустай,
Будзе стол на стравы густым.
Памiдор пунсовы з солькай,
Кумпячок у прыправе горкай.
Бульбы варанай, духмянай
I каўбаскi пальцам пханай.
Агуркоў цвярдзенькiх з градкi
I цудоўных тры салаткi.
Шматок сала на дашчэчцы,
Ды мачанка шкварчыць у печцы.
Чарачка - ёсць госць застолля:
«За краiну i за волю!»

06.03.2013               


Рецензии