Дзiцячае гора

Просiць цiха малы хлопчык:
„Ты расплюшч, матуля, вочы.
Дзень вясеннi, свецiць сонца,
Ты кранi мае далонцы.”

Мацi ўсю зiму хварэла,
Стала квёлай кветкай шэрай.
I калі вясна прыйшла -
Раптам у поудзень памярла.

А хлапчук сядзiць,чакае,
Вось-вось мамачка ўстане.
Плачуць нема з воску свечы,
Шлях кароткi,шлях не вечны.

А вакол вясна лiкуе,
Мама спiць, яна не чуе.
Просiць як маленькi хлопчык:
„Ты расплюшч, матуля, вочы.”

26.03.2013


Рецензии