Iдылiя адной сажалкi
Ды глей на дне ляжыць, як даматканы.
Чакае сажалка, напэўна, год сваёй чаргi
I пахне крапiвой, салодка-горкай мятай.
Раней была яна празрысцей i глыбей,
Цяпер не б'е ў мох вясёлая крынiца.
Для жаб i качак зараз нават спакайней,
А звер не прыйдзе болей, каб вады напiцца.
Ды камарам балотным вось сапраўдны рай,
I справы iм няма, што ляжаць горы бруду.
Гудуць сабе, а побач шэпча нешта месяц май,
Вада кiпiць ад жвавых апалонiкаў паўсюды.
30.05.2013
Свидетельство о публикации №113060508128