Паэт
Бяссоннем змораны, сядзеў,
Прыдумаць верш, вясёлы, лоўкi,
Сваiм чытальнікам хацеў.
Складаць iмкнуўся, каб па часе,
Каб спадабацца чытачам,
Ды толькі верш не атрымаўся.
Чаму?- не ведаў нават сам.
Пачаў пiсаць пра снег iскрысты-
Кiслотны-кажуць- ён iдзе.
Прасiла рыфма рэчак чыстых-
Не засталося iх нiдзе!
Мiльгнулi ямбы пра крынiчку-
Нуклiды-ведаў- там знайшлi.
Зваў чытачоў у лес чарнiчны-
Яны ў "зону" не пайшлi.
Не шкадаваў бы фарбаў розных,
Каб апiсаць вясной палi,
Ды чуў, што там нябачны стронцый
Рассеяў вецер па раллi...
Свидетельство о публикации №113060505564