Бацька-дзед
Ты быў, як бацька малым дзецям,
Караў за справу, мы ж з табой
У гэтым незнаемым свеце,
Былi як за мурованай сцяной.
Касiў траву цi пасцiў у полi
З табой заусёды былi мы.
Такая вось байструча доля -
Ты ратаваў нас ад бяды.
Хварэлi - ты стаяў ля ложка,
Як пылянят нас даглядаў.
Няхай цяпер Анёл, сын Божы,
Грахi адпусцiць тваiх спраў.
Былi часы - у хлеў хавалiсь,
А потым - на цукеркi па рублю.
I не заўважылi, як старасць
Раптоўна з'ела моц тваю.
А потым выраслi мы шыбка,
Рванулi ад цябе ў свет.
Такая вось жыццёвая памылка,
Дык выбачай, наш родны дзед.
Прабач, што не правёў цябе я
У шлях апошнi да ляска.
Цяпер вось успамiнамi хварэю
Сон-жменька жоўтага пяска.
Ты - наш Анёл у цяжкай справе,
Заусёды побач ты iдзеш.
Ты змог бы ўсё ўзяць паправiць,
Я ведаю ты б змог, але ж...
Не павярнуць маркотны вырай,
Глядяць сядзiбы яму ў след.
Два хлапчукі - год i чатыры...
Прабач за ўсё нас бацька-дзед.
02.12.2012
Свидетельство о публикации №113060409162