Гуляй, беларус!
Што табе застаецца-
Магiлкi бацькоў ды гарэлкi глыток.
I покуль не зломлена воля ў сэрцы,
Жыве Беларусь... у даўговы радок.
Гуляй, беларус!
Нож с сякерай наточан
Найлепшым i любым суседам тваiм.
Хоць зазiрае з сумленнем у вочы,
Няма там сяброўства - хлуснi горкi дым.
Гуляй,беларус!
За мяжу чарадою
Гадоў можа двадцаць iмкнуцца вазы.
А хто застанецца ў бядзе тут з табою?
I каб назаўсёды, і каб назаўжды…
Гуляй, беларус!
А паправiць усё можна!
Калi за зямлю, як за хату стаяць!
I верыць, як мацi i з вераю Божай,
З сябе ты пачнi Беларусь абнаўляць.
23.01.2013
Свидетельство о публикации №113060409050