Белы касцёл у Красным
Касцёл шчыра пахне воскам,
Цiшыня звiнiць такая,
Што душа ляцiць к нябёсам
Дзе прад Богам замiрае.
А святыя - у радочак
За малымi прыглядаюць.
I звiнiць, звiнiць званочак -
Ксендз малiцца пачынае.
Цiха падляцяць Анёлы,
Шчасце дожджыкам пральецца.
Меладычна гучаць словы
I змягчаюць словы сэрца.
Той касцёл стаiць у Красным,
Шчыра пахне свежым воскам.
Светам клiча, звонам ясным
I малiтваю дзiвоснай.
12.01.2013
Свидетельство о публикации №113060408917