Прызнанне
Пакрые лотаць сенажаць,
Зноў спадзяюся тут, употай,
Цябе, каханая, спаткаць.
Але не прыйдзеш ты, не прыйдзеш-
Дарэмна лотаць адцвiце...
О, як жа я цябе пакрыўдзiў!
Нколi ж крыўдзiць не хацеў!
Спатканне помнiш на грудочку?
Навокал лотаць нам цвiла...
Якой была чароўнай ночка!
Якой ты любаю была!
Я гаварыў: "Мая навечна!"
А ты ў адказ: "Усе можа быць..."
Напэўна, час каго і лечыць-
Мне з часам больш душа балiць.
Як мог жанiцца на нялюбай,
Дзе галава мая была,
Што не цябе павёў да шлюбу!..
У затоках лотаць адцвiла
Свидетельство о публикации №113060205813