Шчасце чужое
Першы снег на вяргiнях
Сэрца болем кране.
Калi кветкi загiнуць,
Ты забудзеш мяне.
Пакуль кветкi жывыя
i, як летам, гараць,
Нашы днi залатыя
Будзем мы ўспамiнаць.
Але хутка надзею
Пахаваюць снягi...
Маеш ты, разумею,
Бераг недзе другi.
Памiж намi адлегласць,
Кiламетры дарог.
Скрыць падман i нявернасць
Ад мяне ты не змог
Перад чыстай зiмою,
Над магiлай вяргiнь...
Дзе ты, шчасце чужое,
Дзе ты, мой дарагi?
Свидетельство о публикации №113060205574