Марыя Магдалiна
и видит двух Ангелов... И они говорят ей: жена! Что ты плачешь?Говорит им:Унесли Господа моего и не знаю, где положили Его. Сказав сие,обратилась назад и увидела Иисуса...,но не узнала, что это Иисус... Иисус го
ворит ей: Мария!
(Иоан. 20, 11-18)
Хто першы, у кроў разбiваючы ногi,
На зорцы iшоў да Хрыста нежывога?
Не мацi, бо сiл у тае не хапала-
Жанчына, якая кахала.
Каб толькi забраць ей нябожчыка цела!..
Хрыста пахаваць яна годна хацела:
Амыла б слязьмi, умасцiла б маслАми
I ногi ацёрла б яму валасамi
I грошай на кветкi не пашкадавала б
Жанчына, якая кахала.
Яна адшукала б патрэбныя сродкi:
Прасiла б у блiзких, знаемых і родных-
Купiла б Xрысту дарагую грабнiцу,
Марыя з Магдалы...Святая?-блуднiца!
Калiсьцi прыгожы юнак з Назарэта,
З вачыма прарока, душою паэта
Разбiў яе гордае, юнае сэрца:
Не мог ён кахаць- ён любiў чалавецтва.
О, як адчуваў ён сябе вiнаватым!
Як скажаш жанчыне, што будзеш распятым
І што ўваскрэснуць,стаць Богам павiнен?
Пра гэта сказаць ён не мог Магдалiне.
Марыя над гробам пустым галасiла:
Няўжо сапраўды ўваскрос ты, Месiя?
Галубкi дзве цiха на плечы ёй селi,
Падаць нейкi знак яны быццам хацелi...
Пайшла, а насустрач садоўнiк у белым.
-Скажы, дзе схавана Iсусава цела?
О!- радасць на твары жанчыны заззяла-
Хрыста ў садоўнiку раптам пазнала.
Найпершая Бога жывога пазнала
Марыя з Магдалы.
Любiла?- Кахала.
Свидетельство о публикации №113060104004
http://vershy.ru/tags/bibleiskiya-radki
Няхай скарбніца папаўняецца. :-))
Лаззаро 14.04.2014 22:20 Заявить о нарушении