Золотое дно
Я гляжу з цягніка праз акно,
А мяне цёмны лес гукае.
Вёсачка “Залатое дно”
Нас праз семдзясят год вітае.
Пасярод балотных абшар
Невялікая вёска стаяла.
А мясціна, нібы Боскі дар,
Жыхарам для жыцця ўсё дала.
Там заўжды гнездавалісь буслы.
Пад страхой была ластавак хата.
І сярод гэтых цудных мясцін
Жылі щодра, і хоць небагата.
Век двадцаты прынес ім святло.
З цягнікамі мясціны ажылі.
Аднавілі і людзі жытло.
На чыгунке бо добра плацілі.
Даў пятнадцаты ўсім раз’езд
Ім магчымасць пабачаць света.
Зарабляць памагаў лес,
Калі шчодрае было лета.
Мужыкі на чыгунку ішлі.
Уся веска там працавала.
Не дала ім мясцовасць палі,
Паляўнічыя стэльбы дала.
Нібы смерч накаціла вайна.
І хапіла той вёске смутку.
Бо адучулі людзі спаўна
Хто такі ён фашыст нялюдскі.
Маладыя пайшлі па лясам,
Дзе са стрэльбай шукалі волі.
І грымелі выбухі там,
Бо жадалі лепшае долі.
Цягнікі ішлі пад адхон.
Ваявалі з ворагам мужна.
Адчувалі фашысты праклён
Калі горача і калі сцюжна.
Каб спалохаць навакол усих,
І спыніць паўстанне за волю
Вырашылі веску спаліць,
Каб згадзились з рабствам и долей.
Нечакана з раз’езду прышлі
Ў вёску карнікі моцнаю сілай.
Але людзі паспелі, сыйшлі,
А балота сабой захіліла.
Пастралялі таго, хто неўцёк.
І пусцілі чырвонага пеўня.
Десяць хат, што нібачны здалёк
Пагарэлі з бусламі і пеўнем.
І вайна падзяліла людзей
На пакутнікаў і на герояў,
На загінулых і на жывых...
Глеба шчыра палітая кроўю...
Тут у студні пачалісь баі.
Трэці год шоў вайны, трэба Быхаў.
Ля чыгункі і помнік стаіць,
І магілы навокал, і ціха.
Днепр прайшлі, засядлалі дарогу,
У тым месцы, дзе вёску спалілі,
Наша войска. У тога парога
Не праўшлі, а людзей загубілі.
Адышоў за Дняпро корпус зноў.
Ну а ў лютым ужо Ракасоўскі
Той мясцінаю зноўку прайшоў,
Аж да Друі прасунулісь войскі.
Пахавалі каго там знайшлі.
І забылі, як тых, у Сычоўке.
Наша памяць... Мы нібы ў начы.
Хто не помніць, трымае ўсё зноўку.
І зышлі з гэтых месц жыхары.
Пазабылі пра гэту мясціну.
Не звярнулісь да гэтай пары.
Пазабылі пра тую часіну.
А вакол уставала жыццё.
Зноў гудкі цягнікоў будзяць рэха.
Толькі вёска зышла ў небыццё.
Дзе буслы ўсе ахоўвалі стрэхі.
Аддадзім жа падзяку, любоў,
Хто ля вёскі астаўся навечна.
Дзе сярод і балот і лясоў
Адыходзілі ціха на вечнасць.
Невядомасць ужо не заган.
Гэта чыннік жывых нас да смутку.
Не сароміцца хто тут прапаў.
Калі іх памнаюць па людску.
Нібы вецер прынёс нейкі гар.
Вецер, быццам кабеціна, стогне.
А на сэрцы ляжыць іх цяжар.
І вячэрні заход агню роўны.
Свидетельство о публикации №113052906893