Знiчка-зорка

Спяць у хаце. Знiчка-зорка
Дагарае думкай горкай.
Каганец сляпы капцiць,
Дождж за шыбаю шумiць.

Ляцяць хмары над зямлёю,
Клён стаiць счарнеўшы ў полi.
Уноч галосяць ля ракi
Злыя зданнi, як ваўкi.

Спяць у хаце. Лета снiцца,
Водар сена, поля быццам.
Так лагодна  грэе сонца
Дзетак мокрыя далонцы.

Песня родная пральецца,
Можа гэта ўсё здаецца?
Каганец сляпы капцiць,
Дождж за шыбаю шумiць.
Спяць у хаце ...


Сяргей Брандт, 25.06.2012               


Рецензии