Птушка Каня
Як успамiн таго, што была.
З бялёсай грудкай птушка Каня-
Зямлi старой, забытай сiла.
I на закляцце - быць адною,
Не пiць вады з зямлi нiколi,
Ляцiць павольна стараною,
Арнаментам у шэрым полi.
Перад дажджом зноў загалосiць
I горка засумуюць зданнi.
Прыб'юцца да дамоў, а восень
Пральецца плачам на свiтаннi.
Сяргей Брандт, 30.07.2012
Свидетельство о публикации №113052910790