Габелен
У сырой зямлі цi ў цёплым небе.
Крыж смаляны цi каменне,
Цераз косцi пакаленняў.
Дзе праз зорныя парогi
Шлях адзiн i не для многiх.
Мабыць сотнi тысяч вёснаў
Тайну ткалi людзям кросны.
Што ў вузел не звязалi,
Не знайшлi ды не пазналi.
Вецер рве узор на часткi,
Наша праўда – нашы казкi.
Колькi цудасных iмгненняў
На мяжы святла i ценяў.
Холад, вiльгатнасць ад сцен,
Маўчыць счарнеўшы габелен.
26.05.2013 Сяргей Брандт
Свидетельство о публикации №113052809167