Зграя
Стаiце з маёй смерцю за спiной.
На часткi рвеце вершаваныя радкi,
Крычыце крумкачом начным над галавой.
Мне кроку без нагляду не зрабiць,
Падсолены зямлёй такi кароткi дзень.
Вам без мяне, напэўна, вельмi цяжка жыць,
Бо абступiлi i з бакоў я бачу гэту цень.
Я кожны час жыву ў гэтай барацьбе,
Не будзе мне нi сну, не будзе адпачынку.
Пакуль у плынь Вы не загонiце мяне
I штурханеце ўнiз, з усмешкай, без прычыны.
Затым услед за мной, як у жахлiвым сне,
Рванецца зграя жалаблiва падвывая.
За доўгi час Вы ж прыкiпелi да мяне,
Вам без меня не жыць. I мне не жыць без зграi.
09.12.2012 Сяргей Брандт
Свидетельство о публикации №113052808981