О, лекар-час...
Малю, суціш мой боль анестэзіяй!
Пачуццяў шал нячуласцю паслаб
і спакладзі ўспаміны амнезіяй!
Аблегчы стан пакутніцы-душы,
якая свет, як люстра, успрымае!
Наркозным сном раптоўна аглушы –
хай лістапад не маецца па маі!
Пазбаў тугі! Закуй істоты млосць
у кайданы зімовай летаргіі –
Жывое ў глыж каменны замарозь,
няхай па леце страчаным не вые!
Калі ж зямля чарговую вясну
адзене ў шаты новай афарбоўкі,
малю, не дай прачнуцца ада сну
і звар’яцець ад пошчакаў салоўкі!
28.05.2013
Спакладзі - оскопи
Свидетельство о публикации №113052810531