Ну вось i дачакалася дажджу...

Ну вось і дачакалася дажджу.
У душы - спакой.
        Пад парасонам крочу.
Далёка ты:
      не зазірнуць у вочы;
Ты нават
      гаварыць са мной не хочаш...
Сумую ціха.
         І хаджу, хаджу...

Дождж - сябра непатрабавальны;
Але - прыязны, верны і сапраўдны...
                3.10.2012г.


Рецензии
цикавы верш. але каротки. Я таксама пиши не беларускай мове. Сам з Гродзенскай волбласци. Жыву у Калининградзе.
http://www.stihi.ru/2013/10/02/5491

Станислав Тарашкевич   06.05.2014 15:36     Заявить о нарушении
Дзякуй, Станіслаў, што зацікавіліся маім вершам... Кароткі... Напісалася так : відаць, што хацела сказаць у той момант, сказалася...А дождж я люблю... І пра веснавы ёсць, толькі рускамоўны... http://www.stihi.ru/2012/05/05/3335
А з вамі мы - землякі (колішнія): я й цяпер жыву ў Гродзенскай вобласці... Поспехаў вам і светлай радасці!

Мария Хрусталёва-Перчик   06.05.2014 16:13   Заявить о нарушении