***

Апусціў вечар вейкі –
Засынае зямля,
Толькі птушачкі нейкай
Чуцен голас здаля.

І скрыпіць яна доўга –
Можа, нешта баліць?
І яе голас стогнам
Знекуль стомна ляціць.

...Вечар вейкі замружыў –
У дрымоце зямля,
І палоніць, і кружыць
Стомны покліч здаля.


Рецензии