Все мы - под серпом Его...
Са зборніка «Гішторыі дзеда Алега».
***
Звар’яцеў, ці што?
Канец вясны.
Пачатак лету.
А я адчуў сябе лістОм
вОсеньскім,
пажухлым,
гусенямі з’етым...
Вуды ж ладзіў.
БлЕшні перабраў.
Аб рыбалках ўспамінаю, леташніх...
Раптам, успрымаю сябе трАвамі
пад "літоўкай",
адкляпанаю,
палегшымі...
Марыў аб унуку я,
чацвёртым,
бо, далёка ж мне яшчэ да сьмерці.
А, здаецца,
хрэн я перацёрты,
як прыправа,
для анёлаў там,
ці чЭрцяў...
Звар’яцеў ?
З чаго бы ?
Во, дурны...
Час прыходзіць наш
па "Кнізе Лёсаў".
Бог дае пажЫць,
дык і бяры !
І адчуў я,
што няма мне знОсу !
*+*
25 мая 2013г.
**(звар’яцеў – обезумел; пачатак – начало; адчуў – почувствовал; гУсенямі з’Етым – гусеницами сьеденным;
вуды ж ладзіў – удочки готовил; блЕшні – блёсны; успаміны – воспоминания; леташніх – прошлогодних;
раптам – внезапно; успрымаю – воспринимаю: "літоўка" – коса; адкляпАць - отклепать; марыў – мечтал;
здаЕцца – кажется; анЁл – ангел; "Кніга Лёсаў" – “Книга Судеб”).
Свидетельство о публикации №113052509148