Вакзальныя кветкi
Хто чакае вас у цішы?
Гэдак любяць хлопцы-падлеткі
Вас раўнаць да дзявочай душы.
Для каго вы ўсё шчасце зямное?
Для каго вы вечны пакой?
Штосьці светлае вы і радное,
Незагубнае гэтай зімой.
Так і цягнуцца рукі за вамі,
Так і хочацца вас абдымаць,
Ды трымаць у сябе гадамі
І ніколі не адпускаць.
Толькі ж вы паміраеце з часам,
Вам на змену другія растуць.
Вось бы ўзяць і сабраць усіх разам,
Ды забыцца, што годы ідуць.
Свидетельство о публикации №113052510062