Табе...
і не сяброўка нават я,
а на хвілінку забаўлянка –
жывая іграчка твая.
Нібыта рэч, бярэш у рукі –
але ж цікаўна ў першы раз.
Пасля, найграўшыся, з дакукі
у кут адкідваеш на час.
А як успомніш, так ізноўку
шукаеш, цягнеш да сябе
і прымяраеш, як абноўку,
любоў, адданую табе.
І зноў адштурхваеш знянацку,
калі нацешышся спаўна.
Баліць душа. Бо я не цацка.
Люблю... І ў тым – мая віна...
24.05.2013
Свидетельство о публикации №113052406719
Владимир Кабердин 13.10.2015 22:43 Заявить о нарушении