У рэдакцыi
З ружовыми пэйсамі на галаве
выстрэльвае вершы – мазгі засірае.
Адным графаманствам, дальбог, і жыве.
Ізноў у рэдакцыю прывалаклася.
А мо гэта чэрці прынеслі яе?
Сядзіць, як дзяўчо-першакласніца ў класе,
сваімі вачыма есць вочы мае.
У рот мне глядзіць – і чакае прысуду:
калі я, рэдактар, дам згоду на друк.
А я не магу – не хачу і не буду!
Хай нават адказ мой і будзе як хук.
Навошта цягаюцца? Спалі б, нябогі,
ці ўнукам дзяцей гадаваць памаглі б.
"Гаршчочкі абпальваюць, – кажуць, – не Богі.
І мы хочам славы, пакуль на зямлі".
Паслухаў, пагледзеў, пакерхаў. Дый годзе!
І раптам прыпомніў (праз смех, не магу):
на пошце старым, што за пенсіяй ходзяць,
ружоваю фарбаю меткі праводзяць –
каб зноў не ўставалі ў чаргу.
21.05.2013
Каментар да запісу: http://vik-shnip.livejournal.com/1013072.html
Свидетельство о публикации №113052110987