Касiапея
Туман над рэчкаю драмаў.
Адно высокае сузор'е
Ты ў цёмным небе выглядаў.
Ты адшукаў у бяздонным небе
Каciапею***Як гучыць!
Даруй, паказваць мне не трэба-
Давай мы лепей памаўчым!
Глядзела моўчкi на цябе я:
Зачараваны ты стаяў.
- Мая любоў-Касiапея!-
Быццам малiтву, вымаўляў.
Мо гэта скрыпка дзе зайграла,
Цi праляталі жураўлi?-
Iмя касмiчнае гучала
Пад зорным небам, на Зямлi.
I я была зусiм зямная,
Як той рамонак, цi трава,
Цябе кахала, як магла я,
Табой балела галава.
Дзе ты цяпер, мой летуценны?-
Даўно гады нас развялi...
Цi адшукаў Касiапею,
Цi апынуўся на зямлi?***
Свидетельство о публикации №113052007485
Анна Савич 25.05.2013 00:20 Заявить о нарушении