Итог Встречи. Притча Дурака

ВЫНіК  СУСТРЭЧЫ.
 Са  зборніка “Прытчы  Дурака”.

СустрЭлісь  два  РазУмніка –
“Тутэйшы”, й  “БеларУсачка”…
На  грУнце  Мовы прарасцІлі  Інтарэс,
які  папёр, 
пад  іх  кірУнкам,
у  сфэры  высачАйшыя, ня  тУтачкі,
а, напэўна,  аж  да  Бога,
да  нябЕс…

Паслухаў  Бог  Разумнікаў, абОдвух…
І  кажа  ім:
– Я, “інтарэс”  ваш  бачу…
Я – ЎсёзнаЎца!
Але,
ў  маю  “УсёдасвЕдчаную”  мОрду
ваш  “інтарэс” чамусьці  не  ўмяшчАецца.

– Я  гэты  “інтарэс”
у  галавУ  піхАю,  кОмкаю…
Ня  проста  так,
а  з  Божжаю  натУгаю!
А  ён жа  прэ  з  мяне – салОмаю,
як  з  галавы  ў  Страшылы-Мудрага…

Ніяк  не  ўразумЕю  я,
чаго  вам  там  патрЭбна?
З  якога  гора  завялася  спрЭчка?
Разумнікі  крычаць: 
– Народ, на  Беларусі, наш,ганЕбны!
На  Мове  Беларускай размаўляе  недарЭчна!

– Трашчыць  народ  “трасЯнкаю”,
карэжа  слых  “сярмЯжкаю”!
Нам, Мовазнаўцам-пАнскім,
з  народам-хАмам,
побач  жыць  тут, цЯжка!

– ЖадАем,
каб  усе  на  Мове   СпраЎнай,
на  Мове  ПрАвільнай загаварЫлі.
– А  ён, народ, ня  хоча…
Вось  такая, Божа, з’ява…
Дык  ты,народу,
паслухмЯнасць  утварЫ!

– А   мы, як  МовавЕды, іх  напрАвім,
распавядАем  ім,
як  трэба  размаўлЯць.
А  тых,
хто  моваю  валОдае  няпрАвільна,
з  Краіны  будзем  высялЯць!

Бог  падумаў, і  сказаў:
 – Ад  вашай  “сУччасці”
 я   ўзарвУся  зараз, як  Сусьвет!
 – Бачу, што  народ  вы  змУчалі,
і   Мове – прыняслі  нямала  бед…

– Палятаў  над  Краем  я, і  ў – рОспачы…
Мова  руская  паўсюль, і  рускі  Мат.
І  чаго ж  вы  ад народа  хочаце!
Вы, з  Уладамі,
у  гэтым – вінавАтыя!

Справы,  Ўсе, вядуцца – не  на Мове.
Шыльды  на  будынках – іншазЕмнасць!
Па-руску, нават вы, з  каровамі.
ДзіцЁ,
ад  вас – на  рускай  мове  Енчыць…

ПаўсЮдна  людзі  – “говорЯт”, не  “кАжуць”,
але ж, нікога  гэта  не  трывОжа…
Ня  чуў  я  Тут 
“трасЯнак”, ці  “сярмЯжак”…
Вы   брэшаце   у  гэтым,нават  Богу!

– У  нас, Багоў,нямА   такой  дурОты,
каб  за  памылкі   ў  Мове – ў  псіхі!
– Я   вам   скажу,
насельніцтва – ня  можа  стаць НарОдам,
без  Мовы-Хлеба, аб’ядноЎваючай  Ўсіх!

– А  вы?
Вы  Мову – Сорамам   зрабілі…
“Ня  так!” …  “Ня  гэтак!”…
“Навучыцеся  спачатку, так, як  трэба!”
Разумнікі!
Вы! 
Вы – Мову  Беларускую  забілі!
…народ  пакінулі  бяз  “Хлеба”…
*+*
17-18 мая 2013г.
**-“трасЯнка” – диалект из белорусско-русских  слов, “сярмЯжка”- простой, нелитературный, деревенский говор.***
**( сустрЭлісь  - встретились; на  грУнце  Мовы – на почве Языка; пад кірУнкам – под управлением;
напэўна – навернОе; бачу – вижу; ЎсёзнаЎца – Всезнающий; УсёдасвЕдчаны –ВсесвЕдущий; патрЭбна – нужно;
спрЭчка – спор,спорность; ганЕбны – позорный; недарЭчна – глупо; з’ява – явление; паслухмЯнасць  утварЫ – послушание сотвори; Сусьвет – Вселенная; рОспач – отчаяние; справы – дела; шыльды – вывески; брэшаце – лжёте как псы;
памылкі – ошибки; насельніцтва – население; Сорам – Стыд).


Рецензии