Ты зноу у кожнай думцы

Ты зноў у кожнай думцы, у водгуках рэха,
Я  зноў цябе клічу, але ўсё дарэмна.
Прайшлі ўсе гадзіны, а я іх лічыла,
Ты ведаў дакладна самоты прычыну.

Так страшна было мне, што ты хутка знікнешь.
Сяброўка сказала:”Ніколі не звыкнешь,
Што ты тут, а ён не – гэта як ў фільмах
Не турбуйся, мой дружа, не думай аб тытрах”.

Для мяне стаў ўсім, самагубствам марудным...
Па-сапраўднаму зараз, віртуальна ў мінулым,
Але назаўсёды,  і мы гэта ведаем,
А людзі мне кажуць “не будзь так упэўнена”.

Я ведаю, мне будзе на сэрцы  пякуча,
Калі табе хто-небудзь зробіць балюча.
І нікому  цябе не дам я ў крыўду,
Бо труп яго знойдуць ў рове ля схілу.

Мне слоў не хапае, каб пачуццё выказаць,
Забяры маё сэрца, яго мне не вытрымаць.
Я кахаю цябе больш за ўсіх на планеце,
І не мае значэння, што сустрэліся ў нэце.


Рецензии