Пакiнуты бусел

    Зусiм адзiн на мокрым лузе,
  Сярод няскошанай травы,
  Стаiць, як прывiд, белы бусел,
  Счарнелы, хворы, ледзь жывы.
 
   Па лузе часам праплываюць
  Каровы ў шэрым  туманЕ-
  Iх белы птах не заўважае-
  Ён бачыць Афрыку ў сне.

   Ён снiць, што здарылася дзiва,
  Што ён дагнаў сваiх братоў
  I з имi у Афрыку - шчаслiвы!-
  Ляцiць, далей ад халадоў.

   Але браты, сябры далёка,
  Каля гарачых мораў, скал...
  А ён застаўся, небарака,
  Такi ўжо лёс яго спаткаў,

   Каб, нарадзiўшыся крылатым,
  У неба крылаў не падняць,
  Каб аднаму- сярод балотаў-
  Ад сцюжы, голаду сканаць!
 
   I ён памрэ- самотны, хворы.
  Засыпле крылы снега пух...
  Заплача з роспачы i гора
  Неабыякавы пастух


Рецензии
Кропку забылiся паставiць у канцы. Сумны верш. Але, дзякуй за выклiканыя пачуццi!

Вершы   16.04.2014 09:09     Заявить о нарушении
Гэта не прынцыпова, але дзякуй за заувагу. У вершы "Пакiнуты бусел" апошнi слупок наогул лiшнi-- пашкадавала крэслiць. Здаецца, мы пасябравалi,але не ведаю, як да Вас звяртацца. Няужо Вершы? З павагай Вольга

Ольга Жогло   16.04.2014 09:51   Заявить о нарушении
Сяргей, 1976, жанаты, дзве дачкi. Мiнск. Iнжынер.

Вершы   16.04.2014 13:18   Заявить о нарушении