Сярод людзей - як у лузе памiж трау...

* * *

Сярод людзей – як у лузе
паміж траў –
Ёсць розныя па колеру
і звону:
І гучныя, і ціхія да скону…
Сярод людзей –
як у лузе паміж траў.


Імкнемся,
гнемся на сямі вятрах,
Складаем хваласпевы і праклёны…
Сярод людзей –
як у лузе паміж траў –
Ёсць розныя
па колеру і звону.


2001-2003


Рецензии
Цiкавае i трапнае параунанне, згодна з Вамi!

Галина Харитоненко Анкута   18.01.2018 16:26     Заявить о нарушении