Мне з Божае волi - жаночая доля...

+

Малілася Богу
і словам, і вершам,
не ласкі прасіла –
трывання і сілы.
А вас, мой адзіны,
каханы, найлепшы,
ніколі ж у Бога
я вас не прасіла…

Салодка ці горка –
жыла як жылося:
па сцежках хадзіла,
у хмарках лунала,
блукала між траваў
і дрэў шматгалосся
і душы людскія,
як кнігі, чытала.

Знаходзіла радасць
у спевах птушыных,
суладдзя шукала
з сабою і светам.
Яшчэ – гадавала
маленькага сына,
маліла,
каб вернікам стаў,
не паэтам.

Мне з Божае волі
жаночая доля –
прымаю з пакорай,
што лёсам паслана.
Але –
застаюся жанчынай зямною,
з нябёснай тугою…
Даруйце, каханы!


Рецензии
классно по-белорусски у вас получается! Не добавить, не унять.

Наташа Грома   12.03.2016 16:36     Заявить о нарушении
А Вы тоже по-белорусски пишете?

Летнее Утро   12.03.2016 17:57   Заявить о нарушении