Збiраю чарнiцы

   Чарнiцы збiраю зноў!
  Радзiме прыемна кланяцца!
  З чарнiчнiку i верасоў
  Дзяцiнства маё ўсмiхаецца
 
   КрамЯныя баравiкi,
  Як вочы заплюшчу, мрояцца.
  Ад цiхiх сустрэч такiх
  Балючыя раны гояцца.
 
   Мну папараць, што адцвiла
  Камусьцi на шчасце -сёлета.
  З падсочаных соснаў смала
  Здаецца мне чыстым золатам.

   Багульнiку моцны пах
  Вядзе мяне, быццам п'яную,
  Шукаць па сырых iмхах
  Чарнiцы, яшчэ нябраныя.

   Але на траве сляды-
  У лесе даўно не Я адна...
  Была б у цане заўжды
  Чарнiца- цудоўная ягада!


Рецензии
Як цудоуна!!! Родная мова, якую зараз анидзе не пачуеш.
Вы - маладзец ! Нагадали и лес, и дзяцинства, и, здаецца, и пах таго лесу, и чарниц !
Вялики ДЗЯКУЙ !
Вельми спадабалася !!!

Зинаида Фиранчук 2   31.05.2013 21:06     Заявить о нарушении
Добры вечар,паважаная Зинаида! Шчыра дзякую за цудоуны водгук. Пишу, у асноуным па-беларуску. Спачатку думала, што гэты сайт тольки для рускамоуных.Аказваецца, есць чытачы! Радасци Вам и натхнення!

Ольга Жогло   31.05.2013 21:43   Заявить о нарушении
Не толькi чытачы але i паэты! У маiх абраных тыя, хто пiша па-беларуску!

Вершы   14.04.2014 18:10   Заявить о нарушении
Дзякую, мае родныя ! Таксама спрабую пiсаць на бел. мове, але - цяжка. Бо, на вялкi жаль - забываецца родненькая. А да вас буду -заходзiць кап павучыцца i не забыцца.

Зинаида Фиранчук 2   14.04.2014 21:32   Заявить о нарушении