Сiрацеюць хаты, памiраюць сёлы...
Адцвітаюць беллю вішні ля вакон
Цішыня да звону у вушах наўкола
Вязкая, густая нібы страшны сон.
Ня чуваць у ранку пятушых спеваў
Ні жывёлы рыку, ні бляяння коз
Пойдзеш ты направа, пойдзеш ты налева
Крапіва па пояс, п'янка ды калхоз.
Аніякай мэты, аніякай цноты
Ня знайсьці са свечкай сярод бела дня
Дзе апахмяліцца - ўсе людзей турботы,
Мары і жаданні з самага рання.
Краю, родны краю! Што с табою стала
Дзе твой гоман звонкі, дзе дзіцячы смех
Войнаў ды калхозаў перажыў нямала
Ў чым скажы мне Божа беларусаў грэх?
Можа ты за мову нас усіх караеш?
Што згубілі з пыхі нават родны край?
Ты ў залішне гордых розум адбіраеш
Два стагодздзі з лішнім! Хопіць! Выбачай!
Свидетельство о публикации №113050700494
А пра алкагалізм... Праблема існуе і ў сталіцы, і ў калгасах. (Хоць я лічу, прабачце, што самы развалены калгас - Мінск).
Пачытайце, калі ласка, у меня верш "Сірочыя вочы". Я глядзела ў такія вочы не раз...
Валентина Дробышевская 21.06.2013 00:46 Заявить о нарушении
Валентина Дробышевская 21.06.2013 00:49 Заявить о нарушении
Так хацеў бы ўсё вярнуць
На Літву каб зноў зірнуць,
Як была калісьці.
Дзе, скажы, найсці той пуць,
Каб душою аддыхнуць
Ды даць марам выйсце.
Ўсе разграбілі цары,
Махляры ды гандляры,
Што Бог даў народу.
Эўрапейскі лад стары,
Замкаў вечныя муры -
Зніклі як пад лёдам.
Нават мовы больш няма,
Ні навукі, ні пісьма
Мы на ёй ня маем.
Веру, скончыцца зіма,
Калі годнасць, ня турма
Ў госці завітае!
Бо здаецца мне, што чым больш калхоз будзе тварыць трасянку, тым больш адукаваных людзей будуць рупіцца размаўляць на літаратурнай мове, каб падкрэсліць сваю шляхетную годнась і па мове адрознівацца ад пьянага калгасу. Калісьці і ў Чэхіі панавала нямецкая мова, але ўсе мяняецца і цяпер яна там дзяржаўнаю ўжо не з'яўляецца. We shall overcome!
Станислав Шастак 26.06.2013 21:20 Заявить о нарушении