Якiя словы мне знайсцi
Якія словы мне знайсці,
Каб спавядаць пра маці,
І колькі мне шляхоў прайсці,
Каб матчын шлях спазнаці.
Дзяцінства, бацька,свет,паклёп,
Растрэл у трыццаць сёмым.
Калгас,фашысты,бомбамёт -
Дзяцінства не з вясёлых.
Галеча, здрада,голад,боль
І слёзы развітання.
Чужыя людзі,школа, голь
І першае спатканне.
У вёсцы праца, шлюб, сям,я
І дзетак нараджэнне.
Любоў, пяшчота і зямля,
І хаты ўзвядзенне.
Трывога, сум, дзіцячы смех,
Сталенне, боль, хвароба.
Ўнукі, зяць, на скронях снег
І вылячэння спробы.
Пашана, муж, любоў дзяцей,
Увага, дапамога,
Цяплынь душы і свет вачэй,
Пяшчота рук нямоглых.
І колькі б слоў я ні знайшла,
І як бы ні сказала
Пра свет матуліна цяпла -
ўсё роўна будзе мала.
слоунік:
спавядаць - рассказать
шляхоў - путей
дзяцінства - детство
бацька - отец
паклёп - оговор
калгас - колхоз
здрада - предательство
развітання - расставания
голь - нищета
спатканне - свидание
вёска - деревня
праца - работа
шлюб - брак
нараджэнне - рождение
пяшчота - нежность
сум - грусть
сталенне - взросление
хвароба - болезнь
унукі - внуки
скроні - виски
пашана - уважение
увага - внимание
дапамога - помощь
свет вачэй - свет глаз
нямоглых - бессильных
матуліна цяпла - материнского тепла
Свидетельство о публикации №113050610861
Светлана Чарная 2 10.08.2017 12:25 Заявить о нарушении