Народныя творы
Да сіняга бору
Чуваць на світанку
Народныя творы
Заціхнуць у полі –
Падхопяць за рэчкай,
Дзе ймжыць наваколле
Духмянай парэчкай.
Варожаць у садзе,
Сакочуць ля крамы,
З салоўкаю ладзяць
І з ветрам таксама.
Лікуюць аб шчасці,
Сумуюць аб долі
І той, хто іх чуў,
Не забудзе ніколі.
Свидетельство о публикации №113050402750