Кармiць галубоy
цудоўнейшы свет трапяткі,
дзе можна карміць галубоў,
акно расчыніўшы, з рукі.
Дзе, ўгледзеўшы тую з кватэр,
якая, бадай, рэстаран,
людзям дэманструе давер
галодныя птушыны дэсант.
Байцы налятаюць гуртом
і цешаць птушыную хэнць:
дзяўбуць і дзяўбуць за акном,
жадаючы ўсюды паспець.
Нахабны ліхі маладняк
адштурхвае птушак старых
і крыламі хлопае так,
што хоць у далоні бяры –
і нібы пазіруе нам.
Пустое? Ды, што ні кажы,
такая забаўка вачам,
такая пацеха душы!
1.05.2013
Выток Натхнення: http://alyrik.livejournal.com/263525.html?view=1540965#t1540965
Свидетельство о публикации №113050200667