ВЕРУ!

А я, знявераная - веру:
Наш свет напоўнен дабрынёй!
Я адчыню шырока дзверы,
Каб прадказаць сустрэчу з ёй.

А я, знявераная - веру:
Сапраўдныя вакол сябры!
Сяброўства наша на даверы
Квітнее, нібыта сады.

А я, знявераная - веру:
Усмешку мне падорыць лёс...
І думкі ўсе, што на паперы -
Ляцяць да Бога, да нябёс.

А я, знявераная - веру:
Убачу сонейка ў акне!
Пастукаецца шчасце ў дзверы,
Падорыць радасць зноўку мне.
 (2002г)


Рецензии
Ганначка, Сонейка, вельмі прыгожы, шчыры і душэўны верш!
Дзякую ад усяго сэрца! Дабра і кахання!
З цяплом і сардэчнасцю, Вера.

Вера Осыка   29.06.2015 17:24     Заявить о нарушении
Дзякую, Верачка, за візіт. Усяго добрага ў жыцці!

Анна Атрощенко   30.06.2015 14:07   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.