Збыты край

- "В этом богом забытом уголке мира..." -
З гутаркi гэтых iншаземцау я зразумеу,
Што гэтак завецца у iх мая краiна.
Я хацеу адразу з iмi паспрачацца,
Але i сам ведаю, што у вогуле, яны маюць рацыю.
Тым больш, што гэтыя iншамоуцы
Раслi са мной на адной дзiцячай пляцоуцы,
Толькi што размауляюць яны на iншай мове,
Бо на роднай размауляць сорамна.
Але ж мова нiчога дрэннага iм не зрабила,
Не паранiла iм вачэй i брата роднага не забiла.
Навошта ж тады на яе скардзiцца,
Яна ж не бацька i не народная здрадница.
Я ня ведаю.

Я разумею, наша краiна не скарб да рэсурсау,
I не у адносiне да нашага рубля даляр змяняе свае курсы,
Але я упэунены - мова тут не пры чым, так беларусы?
Раней не было зусiм и гэтых рублеу,
Не было мiльенау тон нафты i газу,
Але ж усе зразумелi - не усе адразу,
Разумелi, што лес - есць лес,
I па рознаму можна цягнуць свой воз.
Таму перш, чым пытацца, што табе дала краiна,
Разбярыся спачатку у тым, што дау ты ей.

Бачыш?,- раней усе гэта не было перашкодай,
А цяпер новая мова з новаю модай:
Не спяваць родных песен, не вадзiць карагоды,
Забыць роднае слова, забыць да якога належыш народа.
Цяпер у кожным доме тэлебачанне перад вачыма,
З поунымi лёгкiмi брудау папяроснага дыма.
Толькi ад гэтага тытуню наша краiна не устане з каленяу,
А мова i нацыя знiкне праз некалькi пакаленняу.
Урэшце, калi табе на гэта глядзець падабаецца,
Давай сядем зручней у крэсла - кiно пчынаецца,
I вельмi знаёмую назву мае:
"Гiсторыя богам забытага краю".


Красавiк  2013


Рецензии