Стелет, стелет ночь... муз. файл
Муз. файл
http://www.litsovet.ru/index.php/sounds.play?sounds_id=3545
Заводзяць карагоды ў лузе дзеўкі,
П’янее ноч ад спеваў салаўя,
А на маіх руках, самкнуўшы вейкі,
Салодка спіць, каханая мая.
Пад звон цыкад, пад конікавы смыкі
Зямлі духмяны водар веснавы
Прымае нас у цёплыя абдымкі
Лагоднае шаўковае травы.
Прыпеў:
Сцеле, сцеле ноч туманы',
Пакідае нас тут адных.
Ой, бяда, бяда, адыдзі,
Ты маю каханую не будзі!
Сцеле, сцеле ноч туманы'…
Шчасце ты маё – без маны,
І няхай бяда не кране
Ні маю каханую, ні мяне.
Як папараццю-кветкаю Купалы,
Табою не надыхаюся я.
Заваражыла ты, зачаравала
Навек мяне, каханая мая.
Замоваю, як стужкаю павіты,
Я за табой на край бы свету йшоў,
За позіркам вачэй тваіх блакітных
І шоўкам светла-русых валасоў.
Прыпеў:
Свидетельство о публикации №113042507254
Цяпер спяваюць намнога лепш. Але ў мяне ёсць і другі варыянт мелодыі -
для эстраднага саліста. Таксама, цікава. Зраблю фанаграму - пакажу...)))))
Тамара Кошевая 27.10.2015 14:18 Заявить о нарушении