Прамень жыцьця
Як сонечны прамень –
залятае раніцою ў пакой,
жыве ў ім, рухаючыся па сьцяне,
а надвячоркам зьнікае ў прасторы,
гэтак і чалавек –
зьяўляецца ў гэты сьвет,
жыве ў пакутах, радасьцях
(гэта ўжо каму колькі й чаго наканавана),
ды ўрэшце пакідае грэшную зямельку.
Ю.Півуноў
Свидетельство о публикации №113042505782