К любимой

ДА ЛЮБАЙ.

Цягнуся да цябе сваім Сусьветам... 
Пульсуе лавай кроў у скронях, 
вулкан пачуццяў 
зараз  рыне! 
І вогненны пратуберанец
з сэрца рвецца, 
каб   ужаліць! 
Чаму цябе гэта пужае? 
Каханне не бывае
раўнадушна-роўным, 
як мора Мёртвае, на ІзраІле... 

Цягнуся да цябе цудоўным Мірам... 
Тут – эльфы ў лесе...
і наяды ў рэчцы... 
і  Вакх 
ў абдымачках з Сатырам...
І гэта – назаўжды,
не толькі сёння,
бо Мір кахання – плённы!
Чаму ж з мяне ты робіш зомбі...
Каханне не бывае недарэчным,
як камяністая пустэчча Гобі...

Цягнуся да цябе адным iмгненнем...
Імгненне – непаўторнае,
ніколі!
Каханне не заменіш іншым нечым,
згубіўшы –
будзеш з невыноснай боллю,
жыццё калечыць у самоте!
Кахаю так,
што рвуцца нервы...
Чаму няма iмгненню – веры?
Каханне, любая,
бывае толькі вечным,
як думка,
 што не мае формы  плоці...
*+*
25 красавіка 2013 г. Увечары, жонцы маёй, Лялячцы...


Рецензии
Я ад Вас чакау чаго-небудзь такога =) Падабалася! =)

Максим Поздняков   26.04.2013 11:06     Заявить о нарушении