Паузе кравец п яны з гулянкi...
І, заблукаўшы ў коле хат,
Гукае цень аднасяльчанкі:
"Дзе тут жыве кравец Кандрат?"
Дзяўчо глядзіць галгану ў вочы:
"Сшалеў ад п'янства? Ну, капец!"
І выдае прысуд дзявочы:
"Дык ты ж і ёсць Кандрат-кравец!"
П'яны – у моцным неспакоі –
Сліною цыркае ў траву:
"Я не пытаю зараз, хто я!
Ты мне скажы, дзе я жыву!!!"
3.07.2011
Свидетельство о публикации №113042009147