Не страциць веру и надзею
Не страціць веру і надзею.
Адчуць, што сэрца халадзее
Ад раўнадушша і хлусні.
Не разгубіцца ў мітусні!
Сваё каханне зберагчы.
Не разламаць стралу Амура.
Жыццём пакладзены падмурак
І днём і ноччу сцерагчы.
Сваё каханне зберагчы!
Для шчасця дзверы адчыніць!
Перамагчы расчараванне!
І мець вялікае жаданне
Сваё жыццё пераўтварыць!
Для шчасця дзверы адчыніць!
2004 год
Свидетельство о публикации №113041809894