Про склероз

Здаецца згінуў ужо мароз,
нарэшце зноў прыйшла вясна.
Пішу я вершы пра склероз,
бо мне без памяці - хана.
Бо я без памяці ў стан
патраплю роду івановых,
дзе будзе легка ўвесці ў зман,
перарабіць мяне па нову.
Мікраскапічны чып хлусні
мне скажа, што я з-пад Варшавы,
спакойна так, без мітусні,
адправіць у іншую дзяржаву.
А можа нават у Гандурас,
альбо ў паўночную краіну,
дзе правіць жорсткі пі...пуас,
і ў той краіне я загіну.
Бо можна ўпудрыць мне мазгі,
ды цяжка ўсе ж залезці ў душу,
у якой я з роду, з малюзгі,
код генны продкаў не нарушу.
Таму пішу я пра склероз...
занадта доўгая зіма...
ды мабыць сходзіць ужо мароз,
няўжо я ўпэўнена дарма?


Рецензии