Вясновы дождж
і хутка па падваконьні бомкаюць буйныя кроплі дажджу,
пырскі ад якіх трапляюць на шыбу,
пакідаючы на ёй сьлед свайго кароткага жыцьця –
жыцьця ад хмары-матулі да зямлі-красуні.
Срэбна-прамяністыя дажджынкі скачуць па даху,
шапацяць у лістоце дрэў, сьмела ныраючы ў шматлікія азяркі-калюжкі,
якія сабраліся ад гэтага шчодрага і цёплага дажджу.
Усё жывое на зямлі радуецца гэтаму травеньскаму навальнічнаму дожджыку:
бярозкі-прыгажуні і рабінкі-сястрычкі,
стройныя клёны і пяшчотныя жаноцкія вербачкі-дзевачкі,
і нават стары мажны волат-дуб на ўзгорку, і той нібы маладзее
і выпроствае свае пакручастыя галіны зь лісточкамі-дубочкамі
насустрач празрыстым, звонкім дажджынкам-дзяўчынкам.
Зямля ўдзячна ўбірае жыватворную вадзіцу,
каб потым спаўна аддаць яе ўжо сваімі гаючымі сокамі ўсяму жывому.
Ю.Півуноў
Свидетельство о публикации №113041502916