Песня Вачами-синявой
Гучыш у маёй душы.
Прашу,Святая Спадчына,
Мяне закалышы
Ад болю і ад жудасці,
Ад злосці і маны,
Каб абудзіцца з мудрасцю
І з чуласцю вясны!
Завуць прасторы дальнія
І мрояць добры лёс,
А я прашу каханага,
Каб васількі прынёс,
Ды не ахапкай кветкавай -
Вачамі-сінявой,
Духмянымі палеткамі
І шчодраю зямлёй.
Іду насустрач сонейку
Пад зоркай дабрыні.
Глядзі, сваім гармонікам
Мяне не праміні!
Спявай, спявай "Вясняначку"
Вачамі-сінявой
Ад вечара да раначку,
Як салавейка мой!
Свидетельство о публикации №113041512179
Анна Реликовская 28.04.2013 12:18 Заявить о нарушении
Валентина Дробышевская 28.04.2013 12:55 Заявить о нарушении