Летят журавли
Разумею цяпер, чаму з выраю
жураўлі на Палессе ляцяць.
Алесь Ставер.
Ляцяць жураўлі.
Ляцяць дадому з поўдня жураўлі.
Плывуць у небе, ні'быта на хвалі.
Пад імі беларускія палі,
Якія птушак так даўно чакалі.
Яны Радзіму бачылі ў снах
На поўдні, за высокімі гарамі.
Страчайце, людзі, бо прыйшла вясна!-
Шлюць тэлеграмы роўнымі радкамі.
Там сонца яркае, і там цяплей,
Але балот няма для птушак звыклых.
І не знайшлі там жураўлі мілей
Палеткаў родных і азёр блакітных.
Махаюць хутка дужымі крыламі,
Курлычуць гучна ў небе жураўлі.
Нібы ад радасці, нібы ад жалю,
Спяваюць птушкі для сваёй Зямлі!
фота з інтэрнэта 14.04.2013
Свидетельство о публикации №113041411134