Вечар
Невялічкая хмарка, што плыла над ім, нагадвала птушку,
якая адбілася ад чарады і цяпер імчыць наперад
у імкненьні хутчэй дагнаць сваіх.
Насустрач сонцу з-за небасьхілу выплывала агромністая,
амаль на ўвесь небакрай, лілова-шэрая ў промнях вечаровага сонца, хмара.
Зь ёю разам на горад нясьпешна апускалася ноч,
несучы на Зямлю таямнічы й загадкавы подых Сусьвету.
У гэты час звычайна прызначаюць спатканьні каханым.
Напэўна, таму, што каханьне і ёсьць самая вялікая таямніца.
Ю.Півуноў
Свидетельство о публикации №113041202928