Время разбрасывать камни, и Время собирать...
*** (Экклезіаст, гл.3.,ст.5.)
Толькі сядзеш
небудзь дзе ля хаты,
каб пасмЫсліць,
пра ГалоЎнае…
Тут жа пруцца дуркаватыя.
І каб адзін…
Дык не – калонамі !
Кожны ж з іх,
шчэ ўчора – Геній !
Літаратуры беларускай – Гордасць !
ПанасабірАлі дзесь каменняў
і – раскідваць папрыпЁрліся…
Людзі !
Я ж сабе сяжу,
каля хаты,з цыгарэткаю…
Вершы пра жыццё пішу,
без якіх "санетаў" там…
У часопіс не нясусь,
і ня лезу ў "класікі",
ці да Чаргінца ў "Саюз" –
трэба мне напАсць гэта?
Я ж пішу, як і жыву,
што пабачу – то абмыслю,
па дзеравенскі,
без навук,
але,
з думкамі карыснымі…
Мне цікава, як жыве
мой сусед з суседкаю,
а не як у Куршавелі
алігархі "ездзяюць"…
Мяне турбОціць "інтарэс" –
што ТУТ будзе з цЭнамі,
а не якіясьці, ТАМ, дзесь,
крызысы з канцэрнамі…
Чаму, напрыклад, "аскафен",
беларускі, з “анальгінам” –
"не бярэ" … Такі вось хрэн,
і шукаем – з Украіны…
Шакаладку з’есьці каб…
Дык – не з "Камунаркі" !
Бульбу завязлі на склад –
аж амерыканскую !
Хоць ты вочы завяжЫ !
Усюды – недарЭчнасць !
Праўду,
ўгОлас,
не скажы –
ТУТачкі ж знявечаць…
Вось і пішу я вершы так,
каб бАчылась бязглУздзіца.
Месцячковы я прастак,
а Родны Кут наш – гУбіцца…
Вось і пішу я,
ад душЫ,
каб адбыліся на Краіне
змены.
А сама-
пананАзваныя "геніі",
давай "каменнямі"
мяне глушыць…
Калі сабраў раскІданае,
дурань,
нясі да "кучы",
да "будоўлі".
Няма у "геніяў" Культуры…
Таму і Літаратура сёння –
хворая…
Вучыў жа нас Экклезіаст
збіраць,
а не раскідываць "каменні"…
Бо, потым
доўга прыйдзецца збіраць –
і нам,
і дзецям,
і наступным пакаленням…
*+*
11 красавіка 2013 г.
**( небудзь дзе ля - где-нибудь около; пасмЫсліць(жарг.)-подумать; кожны – каждый; шчэ ўчора – ещё вчера;
дзесь – где-то; раскідваць – разбрасывать; вершы пра жыццё – стихи про жизнь; часопіс – журнал;
ці да Чаргінца ў “Саюз” – руководитель Союза писателей Беларуси.Назначен шуриком;
трэба мне напасць гэта – нужна мне эта напасть; што пабачу, то абмыслю – что увижу,то обдумаю;
але,з думкамі карыснымі – но,с мыслями полезными; цікава – интересно; турбОціць – волнует; якіясьці – какие-то;
чаму, напрыклад – почему,например; шукаем – ищем; “Камунарка” – Минская фабрика конфет; недарЭчнасць – нелепость;
знявечаць – искалечат; каб бАчылась бязглУздзіца – чтобы видна была глупость; гУбіцца – уничтожаецца;
каб адбыліся змены – чтобы произошли в Стране изменения; сёння – сегодня; хварая - больна;
па няведанню – по незнанию; раскідваем “каменні” – разбрасываем важное).
Свидетельство о публикации №113041110595