З думкай пра вечнае
Пранізьліва-марозны вецер надрываецца ў вершалінах векавых дрэў, гоніць шэрыя хмары па нізкім небе.
І шчодра сыплецца долу сьнежная пацяруха на схаваныя сярод крыжоў і помнікаў камяні-валуны, на невялічкія грудкі зямлі.
Плот, якім абнесеныя могілкі, там-сям паваліўся, а сям-там ледзь-ледзь трымаецца.
Тут, на кладзішчы, ляжаць сотні тых, хто некалі кахаў і плакаў, сьмяяўся й спадзяваўся...
Ю.Півуноў
Свидетельство о публикации №113041002811