Белы накцюрн
Ідучы па некранутым, зьзяючым цнатлівай чысьцінёй сьнезе, чуючы, як прыемна рыпіць ён пад нагамі, удыхаючы на поўныя грудзі марознае паветра, да болю ўваччу ўглядаесься ў асьляпляльны блакіт неба і разумееш, што гэта такое – непаўторнае, кароткае, як сьвятло зьнічкі, і такое чароўнае, Богам дадзенае імгненьне – чалавечае жыцьцё.
У такія хвіліны сэрца замірае, хочацца жыць, кахаць, зьдзейсьніць нешта вялікае і добрае ў жыцьці – пэўна, гэтае пачуцьцё і ёсьць шчасьце...
Ю.Півуноў
Свидетельство о публикации №113040902836