Малюнк

Намалюй мне крылы,
Кабы збегчы далёка.
Намалюй мне нябесы,
Што завуць так высока.

Намалюй мне сцяжынку,
Каб дайсці і не згінуць.
Намалюй мне агонь,
Каб я змог не загінуць.

Намалюй мне паветра,
І сядай побач, пані.
І кажы мне, што я
Намаляваць для цябе ў стане?


Рецензии